Мікалай Мікалаевіч Дурнаво
Мікалай Мікалаевіч Дурнаво | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка (4 лістапада) 1876 ці 23 кастрычніка 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1937[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, дыялектолаг |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Філіп Фёдаравіч Фартунатаў |
Член у |
Мікалай Мікалаевіч Дурнаво (4 лістапада 1876, Масква — 27 кастрычніка 1937, Салаўкі) — рускі мовазнавец, адзін з родапачынальнікаў лінгвагеаграфічнага вывучэння ўсходнеславянскіх моў. Акадэмік АН БССР (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1924), магістр рускай мовы і славеснасці (1916), прафесар (1918).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1899). У 1904—1910 і з 1915 — прыват-дацэнт Маскоўскага, у 1910—1915 — прыват-дацэнт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэтаў, у 1918—1921 — прафесар Саратаўскага універсітэта. У 1924—27 жыў і працаваў у Чэхаславакіі. З 1928 у Мінску. Супрацоўнік Інбелкульта і БелАН; прафесар педагагічнага факультэта БДУ. Даследаваў славянскае мовазнаўства, дыялекталогію і гісторыю рускай мовы.
З 1903 уваходзіў у склад «Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі» . Сумесна з Д. М. Ушаковым і М. М. Сакаловым стварыў карту рускіх дыялектаў[2], дзе прадстаўлена класіфікацыя рускіх, беларускіх і ўкраінскіх гаворак, абгрунтаваныя тэарэтычныя прынцыпы лінгвістычнай геаграфіі пачатку ХХ ст. Аўтар «Граматычнага слоўніка» (1924) — першага рускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў.
Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай мовы і яе дыялектаў. Вывучаў Супрасльскі рукапіс (1926), напісаў артыкул «Увагі да беларускай фанетыкі» (1929).
Аўтар каля 190 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій.
У 1929 пазбаўлены звання акадэміка АН БССР і ў пачатку 1930 з’ехаў у Маскву. Арыштаваны 28.12.1933 па сфабрыкаванай АДПУ «Справе славістаў» (1933-34) . Паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 29.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 і расстраляны. У 1938 пасмяротна пазбаўлены звання члена-карэспандэнта АН СССР.
Рэабілітаваны 26.10.1964. Адноўлены ў званні акадэміка АН БССР у 1978, у званні члена-карэспандэнта АН СССР у 1990.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Избранные работы по истории русского языка. — М. : Яз. рус. культуры, 2000. — XXXVI, 780 с. (Studia philologica). — ISBN 5-7859-0097-1.
- Грамматический словарь: Грамматические и лингвистические термины. — М. : Флинта, Наука, 2001. — 180, [3] с. — ISBN 5-89349-377-X; 5-02-002756-1.
- Введение в историю русского языка. — Изд. 2-е. — Москва : URSS, Либроком, 2010. — 294, [1] с., [2] л. карт. — (Лингвистическое наследие XX века). — ISBN 978-5-397-00993-5.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ Опыт диалектологической карты русского языка в Европе: С прил. очерка русской диалектологии / Сост. чл. комис. Н. Н. Дурново, Н. Н. Соколов и Д. Н. Ушаков. — М. : Синодальная тип., 1915. — VI, 132 стр., с карт.; 1 л. карт. — (Труды Моск. диалектол. комис.; В. 5).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 262.
- Дурново Николай Николаевич Архівавана 31 жніўня 2021. // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 49. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Мікалай Мікалаевіч Дурнаво ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Расстраляныя ў Сандармоху
- Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі МДУ
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Прафесары
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Мовазнаўцы Беларусі
- Русісты
- Мовазнаўцы Расіі
- Мовазнаўцы СССР
- Дыялектолагі
- Члены-карэспандэнты АН СССР